У Беларусі бульбачка – на стале паненачка

28.10.2022

У Беларусі бульбачка – на стале паненачка

 

Якое свята на Беларусі абыходзіцца без бульбы? Гэта вядома ўсім: любімая страва беларусаў – бульба. Добра ведаюць гэта і выхаванцы нашай дашкольнай установы. На днях там прайшло свята Бульбы, яколе калісьці святкавалі, калі збіралі ўвесь ураджай. На адзін вечар музычная зала пераўтварылася у сялянскую хату бабы Васіліны, якая сустракала выхаванцаў вясёлымі прыказкамі і загадкамі. дзеці вадзілі карагоды, гулялі ў беларускія народныя гульні, пелі песні. Арганізацыя такога мерапрыемства дала магчымасць дзецям дакрануцца да культуры свайго народа, пазнаёміцца з традыцыямі роднага края, адчуць смак беларускай мовы.