Тыдзень беларускай мовы

21.02.2020

     З 17 лютага па 21 лютага 2020 г. у нашым цэнтры прайшоў тыдзень беларускай мовы, мэтай якога было фарміраванне ў дзяцей дашкольнага ўзросту ўстойлівага інтарэсу, станоўчых зносін да беларускай мовы, гісторыі, культурных традыцый.

     На працягу тыдня дзеці наведалі міні-музей “Беларуская хатка”, дзе пазнаёміліся з вырабамі беларускай даўніны, экскурсію-падарожжа ў дзіцячую бібліятэку на гульнёва-забаўляльную праграму “Літарынка”. Выхавальнікі старэйшых груп разам з дзецьмі наведаліся ў гісторыка-краязнаўчы музей у залу Вялікай айчыннай вайны “Героі нашай бацькаўшчыны”. Для дзяцей сярэдняга ўзросту была запланавана экскурсія-падарожжа ў дзіцячую бібліятэку на тэатралізаваную гадзіну “Падарожжа ў краіну беларускіх казак”. 

     У групах таксама  дашкольнікам не было калі сумаваць. Разам з выхавальнікамі яны чыталі беларускія народныя казкі, апавяданні, вершы, разглядвалі альбомы “Беларуская вышыванка”, “Беларускі арнамент”, “Саламяныя цуды”, “Сучаснае мастацтва Беларусі”, знаёміліся  са знакамітымі мастакамі, музыкантамі Беларусі, рабілі  рэцэптурныя кнігі “Рэцэпты для маленькага беларуса”. Правядзіліся ў групах гульні-драматызацыі,  інсцэніровкі па матывах беларускіх народных казак. 

 

поделиться в: