Вывучаем родную мову

Беларускамоўны дзень у дашкольнай установе

     Дашкольны ўзрост - найбольш спрыяльны перыяд для авалодвання дзецьмі элементамі беларускай народная культуры. Менавіта ў гэты прамежак жыцця ў дзіцяці фарміруюцца цікавасць, патрэбы да ведаў, якія адпавядаюць яго прыродным і асабістым задаткам, закладваецца трывалы фундамент ведаў. Далучэнне дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускай мовы развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру.

 

ПАВАЖАНЫЯ БАЦЬКІ!

     Кожную пятніцу ў  нашай дашкольнай установе - дзень беларускага маўлення.

     У гэты дзень усе мы, супрацоўнікі ўстановы і выхаванцы, стараемся выкарыстоўваць у зносінах  больш беларускіх слоў.

     Калі ласка, прыходзячы раніцай у сад, скажыце "Добрай раніцы!", "Дзякуй!", "Калі ласка!", а ўвечары - "Да пабачэння!".

     Давайце будзем разам далучаць нашых дзетак да беларускай мовы,

такой прыгожай і непаўторнай!

поделиться в: