Правілы і напісанні паводле
Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 г.
«Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі»
Літара ё пішацца ў складаных словах з першай часткай радыё: радыёстанцыя, радыёграма, радыёантэна.
Калі першая частка складанага слова ўтворана з назвы хімічнага элемента радый, то пішацца літара е, якая з'яўляецца злучальнай галоснай: радыеактыўнасць, радыеметрычны, радыеізатоп і інш. У першым складзе перад націскам у гэтым выпадку пішацца я: радыямётрыя, радыяхімія, радыялогія, радыяграфія.
Параўнай і адрознівай напісанні слоў!
Словы з часткай радыё-
радыёабслугоўванне
радыёгалактыка
радыёабсталяванне
радыёгідраметэаралагічны
радыёграма
радыёаматар
радыёдзень
радыёантэна
радыёдэталь
радыёапаратура
радыёдыджэй
радыёастраном
радыёдыктар
радыёдыяпазон
радыёжурналіст
радыёзавод
радыёбачнасць
радыёзборка
радыёвузел
радыёімпульс
радыёвяшчанне
радыёгазета
радыёінтэрв' ю
радыёінфармацыя
радыёкаментатар
радыёканал
радыёканцэрт
радыёклуб
радыёкропка
радыёкурсы
радыёлямпа
радыёмастацтва
радыёмеханік
радыёмікрафон
радыёнавігатар
радыёнавушнікі
радыёнарыс
радыёпеленгатар
радыёперагаворы
радыёперадача
радыёперахват
радыёпілюля
радыёпрыёмнік
радыёсерыял
радыёсігнал
радыёслухач
радыёспорт
радыёстанцыя
радыётэлеграф
радыётэлеграма
радыётэлефон
радыётэхнік
радыётэхнічны
радыёўніверсітэт
радыёўстаноўка
радыёфізік
радыёфізіка
радыёхвалі
радыёцэнтр
радыёчасопіс
радыёэлектроніка
радыёэлемент
словы з часткай радый
радыеадчувальнасць |
радыенукліды |
радыеадчувальны |
радыепаглынальныя |
радыеактывацыя |
(матэрыялы) |
радыеактыўнасць |
радыерэзістэнтнасць |
радыеахоўны |
радыетэрапія |
радыебіёлаг |
радыеўстойлівасць |
радыебіялагічны |
радыеўстойлівы |
радыебіялогія |
радыехімічны |
радыевугляродны |
радыехірург |
радыевымярэнне |
радыехірургія |
радыевыпрамяненне |
радыеэкалагічны |
радыегеалогія |
радыеэлемент |
радыегенны |
радыяграфія |
радыеізатопны |
радыялогія |
радыелагічны |
радыяметр |
радыелячэнне |
радыяфобія |