Цiкава ведаць

 

Цікава ведаць!

Цікава ведаць!Ці ведаеце вы, што дзяўчата з музычнага гурта Shuma стварылі асветніцкі поп-праект "Бібліятэка беларускіх арнаментаў". Куратарамі праекта сталі Ірына Мазюк, вучоны, фалькларыст, этнограф, кіраўнік і заснавальнік мужчынскай групы народных песень «Кудмень», дырэктар Веткаўскага музея народнай творчасці Галіна Нячаева і Пётр Цалка, загадчык філіяла Веткаўскага музея стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р.Шклярова.

У інтэрнэт-бібліятэцы сабраны традыцыйныя беларускія арнаменты. Націснуўшы на любы з арнаментаў Вы адразу атрымаеце тлумачэнне яго сэнсу.

Для самых дапытлівых, ніжэй размешчана спасылка на сайт праекта. Гэта сапраўды цікава і павучальна!

 
Азбука беларускага арнаменту
Фабрыка «Чырвоны харчавік» кладзе ў скрынкі з ласункам «шпаргалкі», у якіх на рускай і англійскай мове растлумачана значэнне ўзораў нацыянальнага арнаменту. «Калька ў скрынцы першапачаткова была звычайнай. Але людзі пачалі пытацца: а што гэтыя ўзоры азначаюць? Тады мы зрабілі на кальцы тлумачэнне. Хацелі данесці, што кожны ўзор - не проста так. Бо не кожны беларус - не кажучы ўжо пра гасцей нашай краіны - ведае аб іх значэнні. А цяпер людзі хочуць пра гэта ведаць! », - сказала прадстаўнік фабрыкі.

У Магілёве стартаваў праект "Азбука беларускага арнаменту", які арганізавалі магілёўскі гарвыканкамам і рэкламнае агенцтва "Рекламатор".

Мэта праекта - расказаць пра значэнне і індывідуальнасць нацыянальнага арнаменту Беларусі з вуснаў прадстаўнікоў культуры Беларусі.

Кожны ўзор рэкламуе асобны дзеяч культуры Магілеўскай вобласці.

На дадзеным этапе праекта на вуліцах Магілёва размешчаны тры варыянта плакатаў.​

 
 
поделиться в: