Тематические недели

ТЫДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

З 20 лютага па 24 лютага 2023 года ў нашай дашкольнай установе прайшоў тыдзень роднай мовы.

На гэты тыдзень у дзіцячым садку прайшоў рад мерапрыемстваў, прысвечаных роднай мове. У кожнай групе з выхаванцамі праводзіліся тэматычныя заняткі і мерапрыемствы. Дзеці актыўна гулялі ў беларускія гульні, спявалі калыханкі, вучыліся называць прадметы на роднай мове, выкарыстоўваць ветлівыя словы ў паўсядзённасці. Выхаванцы  слухалі беларускія народныя песні. Гулялі у беларускія народныя гульні “Ходзіць ліска ля ваконца”, “Вартаўнік”, “Кот і мышы” і іншыя. Выхавальнікі знаёмілі не толькі з мелодыіямі беларускіх песен, але і дапаўнялі іх драматызацыяй рухаў. Дзеці знаёміліся з беларускімі народнымі казкамі, з цікавасцю назіралі за тэатралізацыяй казкi. Несумненна, гэты тыдзень запомніцца нашым дзецям. І, магчыма, родная беларуская мова будзе значна часцей гучаць не толькі ў дзіцячым садзе, але і ў дамах выхаванцаў.


Родная мова
Родная мова, матчына,
Як моцна цябе я люблю!
Ад продкаў дасталася ў спадчыну,
Якія даўно пайшлі ў зямлю
Родная мова, чароўная,
З нябёсаў дасталася нам
Мова , ты вельмі цудоўная
Пан Бог нам даў цябе сам
Родная мова, крыўная,
За цябе лілі кроў сыны
Псавалі цябе , катавалі ворагі,
А ты , як жыла , так й жывеш на Зямлі.

Тыдзень роднай мовы

"Як ты дорага мне, мая родная мова"

Сення сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць знаемства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць пачуцце грамадкасці, любоў да Радзімы.