Тыдзень роднай мовы "Як ты дорага мне, мая родная мова"

26.09.2022

«Як ты дорага мне, мая родная мова»


Мінулы тыдзень, у нашей дашкольнай установке, быў прысвечаны роднай мове.
Беларуская мова - гэта дзяржаўная мова беларусаў. Далучэнне да роднай мовы садзейнічае не толькі ўзбагачэнню мовы дзяцей дашкольнага ўзросту, але і развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру.Дашкольны ўзрост – найбольш спрымальны перыяд для авалодвання дзецьмі элементамі беларускай народнай культуры. Менавіта ў гэты прамежак жыцця ў дзіцяці фарміруецца цікавасць, патрэба да ведаў, якія адпавядаюць яго прыродным і асабістым задаткам, закладваецца трывалы фундамент ведаў. Далучэнне выхаванцаў да роднай мовы, да нацыянальнай культуры развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру.
Сення сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць знаемства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць пачуцце грамадкасці, любоў да Радзімы.
Паспяховаму далучэнню дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры ў першых малодчых группах № 5,6 – спрыяў занятак “Знаёмства з беларускімі лялькамі”, у старэйшай группе №9 - адбылося літаратурнае падарожжа “Беларускія паэты пра родную мову”. А выхаванцы старэйшай групы №11 адправіліся на "Экскурсія да помніка воінаў - інтэрнацыяналістаў". Беларуская мова гучала ва ўсіх узроставых групах на працягу усяго тыдня.

поделиться в: