"Восеньскі кірмаш"

26.10.2022

Што за люд у нас сабраўся, —
Нібы пляц шырэй раздаўся?
На якое свята ўсіх нас
Запрашае восень у гэты час?
На кірмаш!

У нашай дашкольнай установе прайшла восеньская забава для дзяцей "Восеньскі Кірмаш". Канцэпцыя свята была накіравана на далучэнне дзяцей да культурных каштоўнасцяў сваёй краіны, выхаванню патрыятычных адносін да Радзімы.
Ранішнік быў вытрыманы ў беларускім стылі, што стварала асаблівую святочную атмасферу. Меладычныя беларускія песні і запальныя танцы нікога не пакінулі абыякавымі. У зале панавала добразычлівая, цёплая атмасфера. Дзеці спявалі беларускія песні, гулялі ў вясёлыя беларускія гульні, чыталі вершы, танцавалі беларускія танцы. Не абышлося без тэатральных пастановак.
Гледзячы на шчаслівыя твары дзяцей, якія не хавалі ўсмешку, разумееш, што свята атрымалася. Такія мерапрыемствы развіваюць дзяцей духоўна. Хочацца быць упэўненымі, што нашы дзеці будуць помніць свой род, бо народныя традыцыі выхоўваюць любоў да гісторыі, Радзімы. Гэта яркае і запамінальнае мерапрыемства з гэтага часу стане штогадовай традыцыяй нашай дашкольнай установы.