"Восеньскі кірмаш

17.10.2023

Адным прыгожым восеньскім днём дзверы дашкольнай установы гасцінна расчыніліся для ўсіх ахвотных. Выхаванцы старэйшых груп запрасілі выхаванцаў астатніх груп на “Восеньскі кірмаш”.
У сваёй установе шмат увагі мы надаём азнаямленню выхаванцаў з традыцыямі беларускага народа. У былыя часы паездка на кірмаш мела для нашых продкаў не толькі практычнае, але і забаўляльнае значэнне. Шырокі і багаты гандаль разгортваўся на плошчах, суправаджаўся вясёлымі гульнямі, выступленнямі артыстаў, тэатральнымі пастаноўкамі і, такім чынам, ператвараўся ў сапраўднае свята. Вось такое свята адбылося і ў нашай дашкольнай установе.
У зале панавала добразычлівая, цёплая атмасфера. Дзеці спявалі беларускія песні, гулялі ў вясёлыя беларускія гульні, чыталі вершы, танцавалі беларускія танцы. Не абышлося без тэатральных пастановак. Гледзячы на шчаслівыя твары дзяцей і дарослых, якія не хавалі ўсмешку, разумееш, што свята атрымалася.
Такія мерапрыемствы развіваюць дзяцей духоўна. Хочацца быць упэўненымі, што нашы дзеці будуць помніць свой род, бо народныя традыцыі выхоўваюць любоў да гісторыі, Радзімы. Вечером прошла ярмарка организованная с большой помощью родителей, бабушек и дедушек  наших воспитанников. В этот день  взрослые и дети  покупали  приглянувшийся товар: хрустящие вафли, ароматные булочки, сладкие пироги, печенье, яблоки. Наибольшим спросом пользовались сладости, приготовленные умелыми руками мам и воспитателей дошкольных учреждений. Все вырученные средства пойдут на пополнение материальной базы учреждения. Наше дошкольное учреждение благодарит всех тех, кто принял  активное участие в нашем празднике! И надеется на дальнейшее плодотворное сотрудничество.