Літаратурная гасцёўня

31.03.2022

31 сакавіка прайшло мерапрыемства для дзяцей сярэдніх і старшых груп з прыгожай назвай "Літаратурная гасцёўня", якое правяла выхавацель па тэатральна-гульнявой дзейнасці Бянькоўская Юлія Анатольеўна.
Юныя чытальнікі і акцёры - дашкольнікі прапанавалі музычныя і паэтычныя нумары па творах беларускіх паэтаў (Янка Журба, Вера Вярба, Змітрон Бядуля і іншыя), харэаграфічныя кампазіцыі. Акцёрскае майстэрства таленавітых выхаванцаў было ўхвалена бурнымі авацыямі.