Сустрэча з зямлячкай-пісьменніцай Г. Нічыпаровіч

24.02.2023

Выхаванцы старэйшай группы № 9 сустрэліся з вядомай зямлячкай-пісьменніцай Г. Нічыпаровіч, якая пазнаёміла прысутных са сваімі новымі апавяданнямі, вершамі і загадкамі. На прыканцы сустрэчы дзеці мелі магчымасць пагутарыць са знакамітай зямлячкай-пісьменніцай, разгледзіць малюнкі ў кнігах, якія яна прысвяціла дзецям, а таксама атрымаць з яе рук кнігі на памяць аб сустрэчы з асабістымі пажаданнямі і аўтографам.