Беларускія вячоркі

01.12.2023

З мэтай фарміравання патрыятычных пачуццяў, любові да сваёй малой радзімы, павагі  да традыцый сваіх продкаў, выхаванцы сярэдняй  группы № 11 правялі "Беларускія вячоркі". 

З даўніх часоў беларускі народ славіўся сваёй працавітасцю, весялосцю, сяброўствам. Пасля працы людзі збіраліся ў сялянскай хаце на вячоркі, дзе не толькі займаліся любімымі справамі, але і весяліліся ад усёй душы, у песнях, вершах праслаўлялі родны край, а таксама пераймалі ў старэйшых людзей тое, што завецца скарбам беларусаў.

З натхненнем да іх падрыхтоўкі падышла выхавацель Інна Мікалаеўна.  Яна падрыхтавала імправізаваны куток беларускай хаты. З вялікім задавальненнем дзеці і госці спявалі песні, чыталі вершы на роднай мове, знаёміліся з беларускімі прыказкамі і народнымі дражнілкамі, гулялі ў гульню “Чароўная палачка”. Гаворка на вячорках ішла аб самых разнастайных рэчах. Па водгуках выхаванцаў дзіцячага сада было цікава пабываць на вячорках і размаўляць на беларускай мове. Таксама выхаванцы упрыгожвалі беларускім арнаментам сурвэткі.

Не абышлося і без традыцыйных пачастункаў.