Цікава ведаць!
У інтэрнэт-бібліятэцы сабраны традыцыйныя беларускія арнаменты. Націснуўшы на любы з арнаментаў Вы адразу атрымаеце тлумачэнне яго сэнсу.
Для самых дапытлівых, ніжэй размешчана спасылка на сайт праекта. Гэта сапраўды цікава і павучальна!
У Магілёве стартаваў праект "Азбука беларускага арнаменту", які арганізавалі магілёўскі гарвыканкамам і рэкламнае агенцтва "Рекламатор".
Мэта праекта - расказаць пра значэнне і індывідуальнасць нацыянальнага арнаменту Беларусі з вуснаў прадстаўнікоў культуры Беларусі.
Кожны ўзор рэкламуе асобны дзеяч культуры Магілеўскай вобласці.
На дадзеным этапе праекта на вуліцах Магілёва размешчаны тры варыянта плакатаў.